24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску штодзень складаюць 45 пратаколаў за распіванне піва

42

З 23 лютага па 25 сакавіка ў Менску складзена амаль 1200 пратаколаў.

У сярэднім у суткі сталічныя міліцыянты складаюць 45 пратаколаў за распіванне піва і іншых алкагольных напояў у грамадскіх месцах, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Забарону на распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах увялі ў Беларусі з 23 лютага. Паводле новага заканадаўства распіванне піва і іншых алкагольных напояў у грамадскіх месцах цягне накладанне штрафу Br да 280 тыс, у некаторых выпадках - звыш Br500 тыс.

Дзе можна піць піва?

- Дома;

- У кавярні, у рэстарацыях.

Дзе забаронена?

- На вуліцы;

- У скверах, парках, стадыёнах;

- У грамадскім транспарце;

- На прыпынках;

- Каля пад'езда на лаўцы і ў самым пад'ездзе;

- У кінатэатры;

- На балконах;

- У лесе, калі там праводзіцца масавае мерапрыемства.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках