5 лiстапада 2024, aўторак, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня Ваўкавыскага райвыканкама: «Аўтуховіч нікому не пагражаў»

9

Сведкі па справе Мікалая Аўтуховіча працягваюць аспрэчваць абвінавачванні супраць ваўкавыскага прадпрымальніка.

Як паведамляе «Радыё Свабода», 30 сакавіка ў Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам і іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту дапыталі сведку Міхаіла Савельева, які кіраваў Ваўкавыскім райвыканкамам у сярэдзіне 2000-х гадоў.

У той час сведка Міхаіл Савельеў часта сустракаўся з прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам, у тым ліку наведваў офіс фірмы «Ніка-транс» у 2004 годзе падчас галадоўкі Аўтуховіча і яго калег у знак пратэсту супраць ціску мясцовых і падатковых органаў. На той сустрэчы прысутнічаў і былы старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка.

Сведка Савельеў сказаў, што ведае Аўтуховіча як інтэлігентнага чалавека і заявіў, што Аўтуховіч яму ніколі не пагражаў. Таксама Саўчанка адзначыў, што пры ім ад Мікалая Аўтуховіча не паступала пагроз у адрас Саўчанкі ці іншых чыноўнікаў. Аўтуховіч нагадаў Савельеву пра таксі яго фірмы, якія былі арыштаваныя ўжо праз пяць дзён, не дачакаўшыся рашэння па скарзе. Міхаіл Савельеў сказаў, што такое рашэнне прымалі іншыя службы, і ён за гэта не адказны.

Нагадаем, што ўсе сведкі, якія праходзяць па справе Аўтуховіча, сведчаць аб моцным ціску з боку следства і заяўляюць аб невінаватасці ваўкавыскага прадпрымальніка, адмаўляючыся ад сваіх ранейшых паказанняў.

Аб псіхалагічным ціску на следстве, напрыклад, заяўляла сведка Людміла Парэмская, былы бухгалтар фірмы Аўтуховіча «Ніка-транс».

«Усё, што я на следстве казала пра зброю, не адпавядае рэчаіснасці. Я была ў такім стане, што магла нагаварыць і напісаць усё, што заўгодна, толькі б вызвалілі», - сказала Людміла Парэмская аб сваіх паказаннях адносна знойдзенага ў Гародні гранатамёта.

Прадпрымальнік з Воршы Ігар Пузікаў распавёў суду, што яму пагражалі, абяцалі хуткае вызваленне, дапытваўся ён як падазраваны, і ўсё гэта падзейнічала - ён даў неабходныя паказанні. Узнагародай стала не толькі свабода, але і грошы на білет з Гародні ў Воршу і бутэлька гарэлкі з рук следчага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках