26 снежня 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асобу Мірона суду высветліць не ўдалося

14

Суддзя Уладзіслаў Шырокаў спыніў разгляд справы віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, якога абвінавачвалі ў вывешванні бел-чырвона-белага сцягу.

Разгляд справы быў прыпынены ў сувязі з адсутнасцю доказаў вінаватасці Барыса Хамайды.

Як паведамляе «Радыё Свабода», пратакол аб дробным хуліганстве на Барыса Хамайду склалі 15 лютага - праз два дні пасля таго, як невядомы «Мірон» вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на лініі электраперадач над Заходняй Дзвіной, паміж мастамі імя Кірава і імя Блахіна. Тады міліцыянты заявілі, што маюць сведку «правапарушэння».

Сёння ў Чыгуначным райсудзе Барыс Хамайда слухаў яго паказанні.

«Сведка заяўляў, што яны з сябрам стаялі, адкаркоўвалі бутэльку, ужо збіраліся выпіць, і раптам заўважылі, што нейкія два чалавекі ходзяць па іншым беразе, і нечакана з'явіўся сцяг, - распавёў па заканчэнні суда Барыс Хамайда. - Суддзя перапытаў: «Можа, вы ўжо былі падпітымі?» «Не, - кажа той, - мы не паспелі. Але гэта дакладна ён, я яго пазнаю». І паказвае на мяне. Я кажу: «Паслухайце, як ён мяне разгледзеў, калі я нібыта на адным беразе быў, а ён на іншым?» І суддзя таксама засумняваўся: «Сапраўды, калі рыбакі ловяць рыбу на Дзвіне, твар іх не разглядзіш...»

Суддзя Уладзіслаў Шырокаў вырашыў, што такія сведчанні доказам вінаватасці апазіцыянера лічыць не трэба. І спыніў справу Барыса Хамайды.

Нагадаем, што на працягу многіх гадоў у Віцебску з'яўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі, якія развешвае легендарны Мірон. Асоба Мірона нікому невядомая.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках