25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старажытная сталіца Польшчы прызнала Лукашэнку персонай нон грата

25
Старажытная сталіца Польшчы прызнала Лукашэнку персонай нон грата

Гарадская рада Кракава прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала Аляксандра Лукашэнку неўяздным у старажытную сталіцу Польшчы.

Дэпутаты звярнуліся да Еўрапарламента з просьбай прыняць усе магчымыя эфектыўныя меры для абароны правоў палякаў, якія пераследуюцца ў Беларусі.

«Гарадская рада Кракава ў знак салідарнасці з нашымі суайчыннікамі ў Беларусі прызнае Аляксандра Лукашэнку персонай нон грата ў Кракаве да спынення парушэнняў дэмакратычных і еўрапейскіх стандартаў», — кажацца ў заяве, прынятай дэпутатамі большасцю галасоў, перадае БелаПАН.

«Нашая рэзалюцыя не вырашае праблему, але мы лічым, што кожная акцыя ў гэтым накірунку з'яўляецца абгрунтаванай. Гэта жэст салідарнасці і спроба паказаць, што мы не забываем пра палякаў, якія жывуць у Беларусі», — сказаў ініцыятар рэзалюцыі, беспартыйны дэпутат Дарыюш Альшуўка.

Нагадаем, што ў апошні час у Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюза палякаў. 17 лютага польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках