24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнілы» робяць з радыёактыўных ягадаў

5

Па выніках праверкі, у шмат якіх прадуктах у крамах і на хатніх падворках Беларусі выяўлены высокі ўзровень радыяцыі.

Пра гэта сведчаць вынікі радыяцыйнага кантролю харчовых прадуктаў, праведзенага Рэспубліканскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляюць «Беларускія навіны».

Санслужба паведамляе, напрыклад, што ў 2009 годзе ў гандлёвую сетку Беларусі паступалі чарніцы хутказамарожаныя і свежыя журавіны з перавышэннем дапушчальных у рэспубліцы ўзроўняў утрымання радыёнуклідаў цэзія-137 у харчовых прадуктах і пітной вадзе (РДУ-99). Чарніцы з перавышэннем утрымання цэзія-137 паступілі з горада Бяроза Берасцейскай вобласці ў краму «Кантынент», а свежыя журавіны ў колькасці 196,38 кг з перавышэннем утрымання цэзія-137 знайшлі на складзе Дубровенскага райст Віцебскай вобласці. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Дубровенскага раёна забараніў іх рэалізацыю.

У Гомельскай вобласці таксама трапіліся на жаданні прадаваць радыёактыўныя чарніцы. Пры правядзенні праверак прадпрыемстваў Гомельскага аблспажыўсоюза ў сезон масавых нарыхтовак выяўленыя тры пробы чарніцы і тры пробы лісічак з перавышэннем утрымання радыёнуклідаў цэзія-137.

Цікава, што ягады не былі знішчаныя, а, як паведамляе санслужба, «партыя чарніцаў была накіраваная для прамысловай перапрацоўкі на вінаробчую прадукцыю, бо ўдзельная актыўнасць цэзія-137 у чарніцах не перавышала 370 Бк/кг».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках