24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За распіццё піва за горадам на прыродзе пагражае штраф

68

Незаконнае распіццё спіртнога ў лясах, на лужках, на берагах вадаёмаў (пляжах) і ў іншых падобных месцах, якія знаходзяцца па-за населенымі пунктамі.

Пра гэта БелТА паведаміла прэс-афіцэр УУС Менаблвыканкама Марына Эверсман.

Пасля ўступлення ў сілу новай рэдакцыі КоАП, якая забараняе ў грамадскіх месцах ужыванне не толькі моцных спіртных напояў, але і слабаалкагольных, грамадзяне сталі цікавіцца: ці будзе накладацца штраф за распіццё алкаголю за горадам на прыродзе. Ва УУС патлумачылі, што лясы і лужкі могуць лічыцца грамадскімі месцамі, калі група тых, хто адпачывае, ужывае спіртныя напоі на вачах іншых. Калі ж кампанія аб'ектыўна адасобленая ад іншых грамадзянаў і распіццё алкаголю адкрыта не дэманструецца, дык склад адміністрацыйнага правапарушэння адсутнічае. Таксама ў гэтай сітуацыі не варта забываць пра адказнасць за парушэнне нормаў экалагічнай бяспекі навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання, а таксама пажарнай бяспекі.

Акрамя таго, ва УУС патлумачылі, што распіццё спіртнога не дапускаецца на прыдарожных стаянках загарадных трасаў, калі вядома там няма месца, якое спецыяльна для гэтага прызначанае. Гэта можа быць, напрыклад, кавярня ці невялічкі рэстаран. Калі ж грамадзяне з'едуць на ўзбочыну і, прытрымліваючыся народнай традыцыі, арганізуюць застолле на капоце, міліцыя таксама можа аштрафаваць іх. Узбочына - грамадскае месца, бо кіроўцы і пасажыры, якія праязджаюць міма будуць бачыць, што людзі распіваюць спіртное.

Ва УУС адзначылі, што такія заканадаўчыя змены не закліканыя ўскладніць жыццё грамадзянам. «Рэформа прадыктаваная хутчэй той акалічнасцю, што менавіта дэманстратыўнае, публічнае распіццё спіртнога стала літаральна культывавацца насельніцтвам», - падкрэслілі ў міліцыі. На думку праваахоўнікаў, гэта становіцца мадэллю паводзінаў для моладзі і падлеткаў. Паняцце даросласці стала асацыявацца з далучэннем да разнастайных заганаў, амаральных ці папросту абуральных паводзінаў.

П'яныя могуць прыставаць да іншых грамадзянаў, абражаць чалавечую годнасць, губляюць сорам і г.д. Тым, хто не хоча гэтага зразумець, міліцыя нагадвае, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскіх месцах, калі яны не прызначаныя для гэтага, пагражае штраф у памеры да васьмі базавых велічыняў (да Br280 тыс.). Такая ж санкцыя накладаецца за з'яўленне ў грамадскіх месцах у п'яным выглядзе, а за знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення - да дзесяці базавых велічыняў (да Br350 тыс.)

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках