24 снежня 2024, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мастах самавольна скарацілі цэлы этап «выбараў»

4

Мастоўскі райвыканкам вырашыў скончыць прыём дакументаў па вылучэнні ў склад участковых камісій на два дні раней, чым неабходна па законе.

У адпаведнасці з артыкулам 34-35 Выбарчага кодэкса Беларусі ўчастковыя выбарчыя камісіі фармуюцца не пазней чым за 45 дзен да выбараў. Як адзначаюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», заявы і пратаколы аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій прадстаўляюцца не пазней чым за тры дні да даты фармавання камісій.

У адпаведнасці з Календарным планам мерапрыемстваў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання, зацверджаных пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь дакументы аб фармаванні камісій прадстаўляюцца да 07.03.2010 г. уключна, а паседжанні органаў па фармаванні камісій адбываюцца не пазней за 10.03.2010 г.

Аднак Мастоўскі выканкам, адказны за фармаванне выбарчых камісій, вывесіў абвестку, што прыём дакументаў па вылучэнні ў склад участковых выбарчых камісій будзе ажыццяўляцца да 5 сакавіка 2010 года. Застаецца толькі здагадвацца, адказныя асобы забылі паглядзець у Каляндарны план альбо проста не маюць адпаведнай кампетэнцыі ў арганізацыі выбараў?

Актывіст «Руху за свабоду», актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі, Алесь Зарэмбюк рэзонна палічыў гэта парушэннем выбарчага заканадаўства і накіраваў адпаведныя скаргі ў раённую пракуратуру і ЦВК.

Алесю Зарэмбюку патэлефанаваў супрацоўнік арганізацыйна-прававога аддзела Цэнтральнай выбарчай камісіі Глеб Хмялёў і паведаміў пра тое, што праблема вырашана і прэтэндэнты змогуць рэалізаваць свае законныя правы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках