24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спортлато» судзіцца з незалежнай журналісткай

33

Латарэйшчыкі запатрабавалі ад берасцейскай незалежнай журналісткі 700 мільёнаў рублёў.

Арганізатар латарэі «Спортлато», кампанія «Спорт-пары», вінаваціць незалежную журналістку Наталлю Чухно ў паклёпе. Як паведамляе «Еўрарадыё», адпаведны пазоў ужо ў чацвёрты раз трапіць на разгляд суда, на гэты раз – берасцейскага абласнога. Яблыкам разладу стаў артыкул у газеце «Брэсцкі кур’ер», у якім Наталля Чухно апісвала свае пошукі таямнічага ўладальніка джэкпоту ў 760 мільёнаў рублёў.

«Яны падалі пазоў на абарону дзелавой годнасці і рэпутацыі і абвінавачваюць мяне ў тым, што я выставіла іх у дурным святле, паказала іх фірму як фірму махлярощ, -- распавяла сама журналістка. -- Але справа ў тым, што ў сваім матэрыяле я толькі прадстаўляла факты, што я рабіла, да каго звярталася, што мне адказвалі. Асабістай ацэнкі там не было. Я нікога не зачапіла».

Па словах журналісткі, з першым пазовам у суд Маскоўскага раёна Берасця арганізатары латарэі звярнуліся яшчэ ў снежні мінулага года. Яны запатрабавалі апублікаваць абвяржэнне і выплаціць 700 мільёнаў рублёў. Суд палічыў такую суму неабгрунтаванай, і у выніку прадстаўнікі «Спорт-пары» папрасілі… 150 тысяч рублёў. Раённы суд пазоў разгледзеў і перадаў справу ў гаспадарчы. Там арганізатары латарэі папрасілі 350 тысяч, паколькі раслі выдаткі. Гаспадарчы суд, які адбыўся 26 лютага, таксама адмовіўся выносіць рашэнне і перадаў справу ў абласны суд Берасця.

Нагадаем, што гэтая гісторыя пачалася 11 кастрычніка мінулага года, калі ў 105 тыражы гульні «Спортлато 5 з 36» жыхар Берасця выйграў больш за 760 мільёнаў рублёў. За выйгранымі мільёнамі ён прыйшоў толькі праз 3 тыдні. Як паведамлялася на сайце «Спорт-пары», уладальнікам супер-прыза стаў 24 гадовы студэнт 5 курса Берасцейсага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта Міхаіл. У інтэрв’ю «Спорт-пары» мільянер распавёў, што ўсе выйграныя грошы адразу патраціў: купіў кватэру ў Менску, машыну БМВ, 2 вінаграднікі ва Украіне і дапамог двум дзіцячым дамам.

Знайсці вядомага земляка вырашыла і берасцейскага журналістка Наталля Чухно. У пінскім доме дзіцяці, куды ўладальнік джэкпота пералічыў грошы, яна даведалася, як звалі шчасліўчыка. Аднак людзей з такім або сугучным прозвішчам у Берасці яна не знайшла.

А вось у судовым пазове «Спорт-пары» прыгадвалася іншае прозвішча і імя па бацьку ўладальніка 760 мільёнаў. Студэнт з такім іменем сапраўды знайшоўся ў Берасцейскіх тэхнічным універсітэце. Праўда, на іншым курсе, кажа Наталля Чухно.

«У газеце «Берасцейскі кур’ер» мы запрасілі даведку, ці такі студэнт вучыцца. І нам даслалі такое пацверджанне. Праўда высветлілася, што ён вучыцца не на 5 курсе, як паведамлялася на сайце «Спорт-пары», а на 4!», -- распавядае Наталля Чухно.

Дарэчы, у сваім пазове «Спорт-пары» напісала, што Наталля Чухно - гэта журналістка «са скандальнай рэпутацыяй, якая ўжо неаднойчы ў сваіх пасквілях абражала прадстаўнікоў улады і нават кіраўніка дзяржавы». Гэтыя словы сама журналістка лічыць паклёпам з боку арганізатараў латарэі і нават думае падаваць сустрэчны пазоў у суд.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках