Пенсія «палатачніка» - амаль 2,5 мільёна рублёў
29- 1.04.2010, 10:52
У гэтым прызналася былая дэпутатка «палаты прадстаўнікоў» Вольга Абрамава. Яе пенсія ў 5 разоў вышэй за сярэднюю.
Вольга Абрамава атрымлівае «дэпутацкую» пенсію, хаця, калісьці ў інтэрв'ю «Народнай волі» выказвала здагадкі, што памер яе пенсіі можа скласці 400 тысячаў рублёў.
Паводле яе словаў, «дэпутацкая» пенсія, якую яна атрымлівае, складае 2 мільёны 358 тысячаў беларускіх рублёў.
Пры гэтым сярэдняя пенсія ў Беларусі на сённяшні дзень складае ўсяго толькі 449 тысячаў рублёў.