24 снежня 2024, aўторак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская цэнзура не прапусціла фільм «Катынь»

106
Беларуская цэнзура не прапусціла фільм «Катынь»

Фільм Анджэя Вайды быў паказаны па тэлеканале «Расея» у памяць пра загінулае пад Смаленскам кіраўніцтва Польшчы.

Расейскае тэлебачанне, якое некалькі тыдняў таму паказала непрадузяты фільм пра Катынь на далёка не самым папулярным тэлеканале «Культура», у нядзелю вырашыла зноў паказаць яго ў прайм-тайм па галоўным агульнанацыянальным канале.

«Мы не планавалі паказваць яго, таму што гэта спрэчны фільм, - заявіла афіцыйная прадстаўніца тэлеканала, - але мы паказваем яго ў знак спачуваньня да палякаў у сувязі з трагедыяй».

Вясной 1940 года агенты савецкіх спецслужбаў расстралялі тысячы схопленых польскіх афіцэраў (сярод якіх было шмат беларусаў) у лясах Катыні пад Смаленскам. Савецкія прапагандысты схавалі тады праўду пра тое, што здарылася, і Катынь стала незагойнай ранай у стасунках паміж дзвюмя краінамі. У апошнія гады Крэмль не праяўляў асаблівай жадання адкрыта крытыкаваць сталінскую эпоху, і Катынь стала чымсьці накшталт забароненай тэмы.

У Беларусі, якая таксама страціла шмат суайчыннікаў у Катыні ў 1940 годзе, 11 красавіка фільм «Катынь» не паказалі. Гледачы змаглі пачуць, як тэлевядучы Яўген Равенка абвясціў пра тое, што пасля выпуску навінаў будзе паказаная кінастужка Анджэя Вайды, а далей ... у Беларусі сталі паказваць забаўляльнае шоў «Танцы з зоркамі». Варта адзначыць, што праграма вяшчання ўсіх беларускіх тэлеканалаў была складзеная без уліку страшнай трагедыі, якая адбылася 10 красавіка. Па ўсіх каналах ішлі забаўляльныя шоу, камедыі, канцэрты.

Беларусь таксама стала адзінай краінай-суседкай Польшчы, улады якой афіцыйна не абвясцілі Дзень нацыянальнага жалобы. Жалоба была абвешчаная ва Украіне, Расеі, Літве, Латвіі, Чэхіі, ва ўсім Еўразвязе, Грузіі і нават Бразіліі, але не ў Беларусі. Тым не менш, простыя грамадзяне краіны, прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі працягваюць прыходзіць да будынка амбасады Польшчы ў Менску з кветкамі і свечкамі.

10 красавіка самалёт прэзідэнта Польшчы Ту-154 разбіўся пры заходзе на пасадку ў Смаленску. На борце знаходзіліся 96 чалавек, у тым ліку афіцыйная дэлегацыя Польшчы на чале з прэзідэнтам Лехам Качыньскім. У выніку авіякатастрофы загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце самалёта.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках