24 снежня 2024, aўторак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам пашырыўся

Паводле ўдакладненых дадзеных, у выніку авіякатастрофы польскага самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 97 чалавек, а не 96, як паведамлялася раней.

«На борце пацярпелага катастрофу Ту-154М знаходзіліся 97 чалавек: 89 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. Усе яны загінулі», - сказаў РИА Новости прадстаўнік аператыўнага штаба.

Паводле ягоных дадзеных, апазнаныя целы 64 загінулых.

«Усе 64 целы апазнаныя сваякамі і блізкімі, працэдура апазнання астатніх загінулых працягнецца на працягу сённяшняга дня», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У аператыўным штабе адзначылі, што пасля заканчэння працэдуры апазнання ў аўторак у Варшаву ўжо вярнулася першая група сваякоў загінулых з 74 чалавек.

Нагадаем, што 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам трагічна загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, высокапастаўленыя польскія палітыкі і вайскоўцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках