23 снежня 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеву прапанавалі палітычны прытулак у Беларусі

86

Звергнуты прэзідэнт Кыргызстана атрымаў запрашэнне асабіста ад беларускага кіраўніка.

Курманбек Бакіеў заявіў журналістам, што Беларусь прапанавала яму палітычны прытулак. «Я сказаў - не», - цытуе Рэйтэр словы экс-прэзідэнта Кыргызстана, які збег з Бішкека на поўдзень краіны.

Звергнуты прэзідэнт Кыргызстана падзякаваў за падтрымку Аляксандру Лукашэнку, які назваў ўчора падзеі ў Бішкеку «дзяржаўным, антыканстытуцыйным пераваротам».

Як паведамляе «Радыё Свабода», Курманбек Бакіеў правядзе сёння сустрэчу з прадстаўнікамі часовага ўраду Кыргызстана.

14 красавіка Аляксандр Лукашэнка назваў нядаўнія падзеі ў Кыргызстане «дзяржаўным, антыканстытуцыйным пераваротам». Ён назваў «дрэннай і недальнабачнай» палітыку ЗША і Расеі адносна гэтых падзеяў. Нагадаем, што Масква і Вашынгтон фактычна падтрымалі змену ўлады ў Кыргызстане і прызналі новае кіраўніцтва рэспублікі (нягледзячы на тое, што прэзідэнт Курманбек Бакіеў да гэтага часу не склаў з сябе паўнамоцтваў).

«Яны павінны былі заявіць, што падобныя дзеянні кіргізскай апазыцыі непрымальныя. Не дай Бог, каб такое адбылося ў нас», - сказаў Лукашэнка. - І не дай Бог кіргізскім апазіцыянерам пасадзіць ці, горш, застрэліць Бакіева. Гэта ім выйдзе бокам».

«Я год таму меў з Бакіевым прынцыповую размову (у нас былі добрыя адносіны), і я прама сказаў яму: «Курманбек, глядзі, каб не наступіць на тыя ж граблі», - сказаў Лукашэнка. - Кыргызстан - гэта жабрацкая краіна, і папракаць Бакіева ў тым, што ён раскраў краіну, - проста смех. Ён, бедны, кідаўся па розных краінах, выпрошваючы крэдыты. І я ведаю, куды ён іх укладаў».

«І няма чаго папракаць Бакіева за тое, што ўлада ўжыла сілу, абараняючы сябе», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках