24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч узнагароджаны медалём Каліноўскага «за асабістую мужнасць»

3

Камітэт па ўшанаванні Менскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба «Спадчына» ўзнагародзіў Мікалая Аўтуховіча медалём Кастуся Каліноўскага.

Пра гэта 15 красавіка ў Менску на ўручэнні ўзнагароды паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Паводле яго словаў, у адказ на зварот лідэраў палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў камітэт па ўшанаванні 25 сакавіка ўзнагародзіў Аўтуховіча медалём Каліноўскага «за самаадданасць, асабістую мужнасць і ахвярнасць, шляхетныя паводзіны падчас судовага працэсу» з уручэннем дыплома і занесеннем у кнігу гонару «рупліўцы твае, Беларусь».

Сіўчык уручыў дыплом і медаль адвакату Аўтуховіча Паўлу Сапелку і заклікаў усіх праваабаронцаў і людзей добрай волі падтрымаць прадпрымальніка і яго сяброў сваёй прысутнасцю на судовым працэсе.

Ад імя падабароннага Сапелка выказаў падзяку за ўзнагароду і ўдзячнасць тым, хто больш за год праяўляе неабыякавасць да справы Аўтуховіча, не забывае пра яго лёс і падтрымлівае падабароннага ў любой форме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках