25 снежня 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг над Віцебскам

3

Каля гарадскога пасёлка Руба побач з Віцебскам на электрычных дратах пад напругай 110 тысячаў вольт з'явіўся нацыянальны сцяг Беларусі.

Бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся паблізу пасёлка Руба ўвечары 16 красавіка.

Як паведаміў «Радыё Свабода» апазіцыянер Барыса Хамайда, які спасылаецца на ўласныя крыніцы, да сцяга прымацаваная цыдулка «Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў».

Адзначым, што ў цяперашні час у Беларусі праходзяць «выбары» у мясцовыя саветы. У сувязі са шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства і ціску з боку ўладаў многія апазіцыянеры вымушаныя здымаць свае кандыдатуры.

Адзначым, што на працягу многіх гадоў у Віцебску з'яўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі, якія развешвае легендарны Мірон. Асоба Мірона нікому невядомая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках