Лукашэнка павіншаваў Асада з Днём эвакуацыі
7- 17.04.2010, 13:40
Беларускі кіраўнік заявіў, што будзе пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Сірыяй.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада з нацыянальным святам - Днём Эвакуацыі.
Як паведамілі у яго прэс-службе, кіраўнік адзначыў, што Беларусь высока ацэньвае дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі, і выказаў упэўненасць, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва будзе і на далей паспяхова пашырацца ў розных сферах «на карысць беларускага і сірыйскага народаў».