30 снежня 2024, панядзелак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» вядуць перамовы з уладамі

6

Акцыя «Чарнобыльскі шлях - 2010» пачнецца ў 18.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху - 2010», які запланаваны на 26 красавіка, згодныя на кампрамісны варыянт яго правядзення. Пра гэта, як перадае БелаПАН, заявіў 19 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску лідэр міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч.

У заяўцы, перададзенай у Менгарвыканкам, у якасці маршруту шэсця значыцца праспект Незалежнасці. Дэманстранты плануюць сабрацца ў 18.00 на пляцоўцы ля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прайсці да Кастрычніцкай плошчы, каб правесці там мітынг.

«Сваёй заяўкай мы прадэманстравалі, што «Чарнобыльскі шлях» павінны праходзіць у цэнтры горада, - сказаў Дашкевіч. - Але мы разумеем, што ўлады наўрад ці пагодзяцца на такі маршрут».

Арганізатары, па яго словах, вырашылі «не напружваць сітуацыю» і пагадзіцца з любым маршрутам, прапанаваным уладамі, у тым ліку да Чарнобыльскай капліцы каля плошчы Бангалор.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках