23 снежня 2024, панядзелак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўладныя кандыдаты агітуюць сіламі падначаленых у працоўны час

2

У Гомелі некаторыя праўладныя кандыдаты праводзяць перадвыбарчую агітацыю сіламі падначаленых, у працоўны час, на дзяржаўных машынах і бензіне.

Так, 19 красавіка дэмакратычны кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарсавета па Свірыдаўскай акрузе №2 Мікалай Калюка ўзяў на працы адгул, каб заняцца агітацыяй. Ён са сваімі даверанымі асобамі заўважыў з раніцы на тэрыторыі акругі аўтамабіль з надпісам «Транспартны кантроль». Кіроўца аўтамабіля мэтанакіравана аб'язджаў дамы на акрузе і вешаў на дзвярах пад'ездаў агітацыйныя ўлёткі канкурэнта М. Калюкі -- дырэктара аўтапарка №6 Віктара Яўмененкі, піша сайт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Дарэчы, рашэннем гарвыканкама ўлёткі можна размяшчаць толькі ў спецыяльна адведзеных месцах - на інфармацыйных шчытах і стэндах. Актывісты штаба М. Калюкі спыталі ў кіроўцы - ці не ў свой працоўны час і не на працоўным аўтамабілі ён раз'язджае і расклейвае ўлёткі. На гэта кіроўца адказаў, што робіць гэта па загадзе свайго начальніка - намесніка дырэктара аўтапарка №6, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата В.Яўмененкі.

«Атрымліваецца так, што кандыдат Калюка бярэ афіцыйна адгул на працы, каб прыняць удзел у агітацыі. А тым часам яго канкурэнт задзейнічае для агітацыі сваіх падначаленых, дзяржаўны транспарт, паліва. Мы прапанавалі кандыдату Яўмененку правесці сумесную сустрэчу з выбаршчыкамі, але на нашую прапанову ён не адказаў», - распавяла давераная асоба кандыдата Калюкі Андрэй Аксёнаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках