31 снежня 2024, aўторак, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парад у Венесуэле: «Фурор» беларускіх вайскоўцаў, індзейцаў і трактароў (Фота)

34

Беларускія вайскоўцы прынялі ўдзел у ваенным парадзе ў Венесуэле ў гонар Дня пачатку вызваленчай барацьбы ад іспанскага каланізатарства.

Асвятляючы гэтую падзею, афіцыйная беларуская агенцыя БелТА назвала выступ беларускіх вайскоўцаў «адным з самых яркіх падчас ваенна-грамадзянскага параду ў Венесуэле». Таксама агенцыя адзначыла «выступ» ў Каракасе ... трактароў МТЗ.

Для ўдзелу ў парадзе ў Каракас прыбылі 160 беларускіх салдат і афіцэраў, якія перад гасцявой трыбунай прадэманстравалі віртуознае валоданне карабінам і шаблямі, паведаміла БелТА. Як адзначыла агенцыя, беларуская група была самай шматлікай, іншыя краіны прыслалі падраздзяленні колькасцю не больш за 30 чалавек.

Пачаўся парад грамадзянскай дэманстрацыяй. Першымі на праспект ПАРЭ дэ лос Просерес выйшлі прадстаўнікі карэннага насельніцтва Венесуэлы. 18 індзейскіх плямёнаў, аб'яднаных у асацыяцыю Waikae puru, выканалі рытуальныя танцы. Услед за індзейцамі па праспекце прайшлі венесуэльскія спартсмены, якія на нядаўніх паўднёваамерыканскіх гульнях у Медзяльіне заваявалі 272 медалі, у тым ліку 98 залатых. У заключнай частцы дэманстрацыі на праспекце з'явіліся некалькі дзесяткаў беларускіх трактароў «МТЗ-1221», якія належаць дзяржаўнай карпарацыі «Пэдра Камехо».

Ваенная частка мерапрыемства складалася з парада тэхнікі сухапутных войскаў і паказальных выступленняў асаў авіябазы «Эль Лібертадор». У неба над Каракасам падняліся 70 ваенных верталётаў і самалётаў ВПС Венесуэлы - знішчальнікаў F-16 і СУ-30.

У парадзе прынялі ўдзел падраздзяленні з Алжыра, Аргенціны, Беларусі, Балівіі, Бразіліі, Гватэмалы, Дамініканскай Рэспублікі, Кубы, Лівіі, Нікарагуа, Сан-Вісэнтэ і Грэнадзінскіх астравоў, Уругвая і Эквадора.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках