5 лiстапада 2024, aўторак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парадоксы выбарчай кампаніі

4

Аналізуючы звесткі выбарчай кампаніі ў некаторых гарадах Віцебшчыны, можна знайсці нямала невытлумачальных, а часам і парадаксальных сітуацыяў.

Ці можна назваць непарадаксальнай сітуацыю ў Новалукомльскай выбарчай акрузе № 28 па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў? На гэтай акрузе канкурэнцыя за дэпутацкі мандат склалася паміж генеральным дырэктарам РУП «Віцебскэнерга» Паўлам Харытонавым і яго непасрэдным падначаленым вартаўніком філіялу «Лукомльская ГРЭС» РУВП «Віцебскэнерга» Іванам Юбком, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

На выбарах у Глыбоцкі раённыя Савет дэпутатаў у Камсамольскай выбарчай акрузе № 2 канкуруюць паміж сабой два начальнікі: галоўны інжынер філіяла Глыбоцкага «Віцебскаблдарбуда» Юры Бервячонак і дырэктар Грамадскага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Глыбоцкая Ялінка» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», дырэктар Марыя Кашко. У Сенінскім раённым Савеце дэпутатаў на 29 выбарчых мандатаў прэтэндуюць 30 кандыдатаў. Толькі ў адной Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 7 ёсць выбар. Гэта два мясцовых беспартыйных кіраўніка: дырэктар прадпрыемства «Сеннабудмеліавадгас» Васіль Ступаневіч і намеснік галоўнага ўрача Сенненскага цэнтральнага райшпіталя Алег Усялёнак. Чаму мясцовая вертыкаль не «разруліць» гэтую сітуацыю - пакінуўшы, як і ва ўсіх астатніх выбарчых акругах, аднаго кандыдата ў дэпутаты, дзіўна.

У Савецкай выбарчай акрузе № 3 у адзіноце балатуецца начальнік прыватнага унітарнага сэрвіснага прадпрыемства «Аўтадыягностыка» Міхаіл Славецкі. Тут нічога парадаксальна не было б, калі б кандыдат не быў чальцом Камуністычнай партыі Беларусі. Прыватнаўласнік і камуніст-артадокс вось у чым парадокс.

Кандыдат у дэпутаты на Чырвонаармейскай акрузе № 10 дырэктар ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 г. Глыбокае» Яўген Лысёнак пражывае ў г.п. Шаркаўшчына, г.зн. у зусім іншым раённым цэнтры Віцебшчыны. Але без усялякага сумнення сп-р Лысёнак будзе абраны дэпутатам Глыбоцкага райсавету, бо ў гэтай акрузе ён зарэгістраваны адзін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках