26 снежня 2024, Чацвер, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 траўня ў Берасце ўвойдуць расейскія вайскоўцы

13

Падраздзяленні расейскіх Узброеных сіл 9 траўня возьмуць удзел у парадах на тэрыторыі Украіны і Беларусі.

Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», паведаміў у панядзелак журналістам першы намеснік міністра абароны Расеі генерал-палкоўнік Аляксандр Калмакоў.

«Плануецца наш удзел у ваенных парадах у Беларусі і Украіне 9 траўня», - сказаў генерал.

Ён адзначыў, што, у прыватнасці, расейскія вайскоўцы пройдуць у парадных разліках па Крашчаціку у Кіеве, а таксама ў крэпасці-героі Берасці.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у 2009 годзе беларускія і расейскія ўлады правялі на тэрыторыі Беларусі сумесныя ваенныя вучэнні «Захад-2009». Тады брытанская «Telegraph» са спасылкай на польскі часопіс «Wprost» напісала, што падчас сумесных вучэнняў расейскіх і беларускіх вайскоўцаў «Захад-2009» былі адпрацаваны ўдар па тэрыторыі Польшчы і высадка дэсанту на ўзбярэжжы гэтай краіны. Пры гэтым, паводле дадзеных выдання, расейскія Ваенна-паветраныя сілы ў хадзе вучэнняў праводзілі трэніроўку па выкарыстанні ядзернай зброі.

Краіны Захаду выказалі занепакоенасць у сувязі з праведзенымі вучэннямі. У адказ у бліжэйшы час у краінах Балтыі пройдуць вайсковыя вучэнні НАТА.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках