23 снежня 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Члены ЦВК прысвячаюць Ярмошынай вершы

22

У сваім «творы» сакратар Цэнтрвыбаркама распавёў, як на Еўразвяз наступае беларускі АМАП на чале з Лідзіяй Ярмошынай.

Як паведамляе «Еўрарадыё», беларускія палітыкі і чыноўнікі часта пішуць вершы.

«Приснился сон ЕэСу — кошмар, армагеддон,

Из Беларуси лесом на них идет ОМОН.

А впереди ОМОНа, на пять шагов вперед,

Лишь с выборным законом Ермошина идет.

ЕС не спит, трепещет, надежно запер дверь,

Ермошину как прежде не пустит он теперь.

Ни в Прагу, ни в Варшаву, тем более в Мадрид,

В один Бобруйск, по праву, вам путь теперь открыт...».

Гэты твор сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік прысвяціў Лідзіі Ярмошынай на дзень яе нараджэння - пасля таго, як ёй забаранілі ўезд у Еўразвяз.

А свой першы верш Лазавік напісаў на «парламенцкі» навагодні «агеньчык». З той пары калегі ведаюць яго «як паэта, які не заўсёды, але раз у год можа напісаць». І звяртаюцца да яго з розных нагод.

«Я, так бы мовіць, паэт прафесійны. Аматары пішуць па натхненні. Да такіх аматараў я адношу Пушкіна, Лермантава... А я - прафесійны. Калі ёсць заказ, тады і пішу», - распавёў Лазавік.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках