2 лiстапада 2024, Субота, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны сцяг у памяць пра Ларысу Геніюш

2

Бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся ўвечары 6 красавіка на ўездзе ў Віцебск з боку Полацка - ён быў вывешаны на электрычных дратах на шашы.

Віцебскі апазыцыянер Барыс Хамайда падзяліўся звесткамі з вартых даверу крыніцаў. Як перадае «Радыё Свабода», ён заявіў, што да сцяга была прымацаваная цыдулка са словамі: «Да дня памяці беларускай паэткі і дзеячкі БНР Ларысы Геніюш. Як жыць - дык жыць для Беларусі. А без яе - зусім не жыць! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Барыс Хамайда лічыць, што нацыянальны сымбаль быў узняты ў гонар Ларысы Геніюш: 7 красавіка 1983 года вядомая паэтка памерла. Гэта сумная дата, але ў жніўні беларуская грамадскасць адзначыць 100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш.

Нагадаем, што на працягу многіх гадоў у Віцебску з'яўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі, якія развешвае легендарны Мірон. Асоба Мірона нікому невядомая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках