24 снежня 2024, aўторак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбыў брыгадны генерал Чавеса

10

Дэлегацыю з Венесуэлы цікавіць сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў у Беларусі.

Венесуэльская дэлегацыя, якую ўзначальвае начальнік Ваеннай акадэміі брыгадны генерал Алексіс Лопэс Рамірэс, 7-8 красавіка наведае Ваенную акадэмію Беларусі, паведамілі агенцтву «Интерфакс» у прэс-службе Міністэрства абароны.

«Дэлегацыя з Венесуэлы азнаёміцца са структурай і сістэмай падрыхтоўкі ваенных кадраў у вядучым ваенным ВНУ рэспублікі, а таксама навучальна-матэрыяльнай базай Ваеннай акадэміі», - паінфармавалі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

Нагадаем, што днямі амерыканскі тэлеканал «FOXNews» паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка паставіць Уга Чавесу найноўшыя супрацьпаветраныя радары. Новая радарныя сістэма, якая называецца ракетная абарончая сістэма М-1, у адпаведнасці з заяўленай тактыка-тэхнічнай характарыстыкай, можа засякаць самалёты і крылатыя ракеты ва умовах інтэнсіўнага радыёэлектроннага глушения.

З 1992 года, калі Амерыка спыніла пастаўкі зброі і запасных частак Венесуэле, Чавес стварае сваю ваенную машыну, аснаджаючы яе зброяй з Расеі і іншых краінаў, выключаючы заходнія. Заключыўшы з апошнім дыктатарам Еўропы Аляксандрам Лукашэнкам пагадненне, якое прадугледжвае абмен нафты на зброю, Чавес змог дадаць ключавы элемент да свайго арсенала, які расце, паведамляе «FOXNews».

Да гэтага часу большасць экспертаў сцвярджалі, што пагадненне з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам само па сабе не зменіць балансу сілаў у рэгіёне, але цяпер яны прызнаюць, што яно прывядзе да ўзмацнення вайсковай моцы Чавеса. Больш за тое, яны сцвярджаюць, што пагадненне замацоўвае саюз двух нягоднікаў з розных кантынентаў і пашырае прастору для манеўраў у адносінах з суседнімі дамінуючымі дзяржавамі, адзначае «FOXNews».

Для Чавеса гэта будуць Злучаныя Штаты, якія засцераглі сябе ад венесуэльскай нафты. Для Лукашэнкі - Расея, якая трымае яго на кароткім ланцужку, дзякуючы пастаўкам энергетычных рэсурсаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках