4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

76,5% беларусаў нічога не ведаюць пра кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

10

Апытанне паказала, што для мільёнаў выбаршчыкаў кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы застаецца «нябачнай».

76,5% рэспандэнтаў нічога не ведаюць пра кандыдатаў, якія балатуюцца па іх акрузе, а 36% рэспандэнтаў нават не ведаюць, калі адбудуцца самі выбары, паведамляе сайт udf.by

Такія звесткі атрыманыя ў выніку праведзенага ў сакавіку Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў нацыянальнага апытання. Апытаныя 1521 чалавек, памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае 3%.

Як адзначае НІСЭПД, адна з прычынаў такога становішча - даволі нізкі рэйтынг мясцовых Саветаў у палітычнай свядомасці беларусаў: на думку 82,4% апытаных гэтыя органы ўлады практычна не ўплываюць на іх жыццё (у тым ліку 46,2% - «наогул не ўплываюць», а не змаглі адказаць на гэтае пытанне ўсяго 3%), амаль дзве траціны дагэтуль не ведаюць, хто з'яўляецца дэпутатам мясцовага Савета ад іх акругі. Затое ўсе ведаюць, што рэальная ўлада на месцах належыць выканаўчай уладзе, прызначанай «зверху», а не абіранай «знізу».

Звыш за 70% лічаць, што ў выбарчыя камісіі павінны ўваходзіць прадстаўнікі ўсіх палітычных сілаў, у тым ліку і апазіцыі, амаль 74% - што на выбарчых участках павінны прысутнічаць назіральнікі ад усіх палітычных сілаў, у тым ліку і ад апазіцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках