25 снежня 2024, Серада, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лужкоў адмовіўся «замазваць» Сталіна

13

Мэр Масквы Юры Лужкоў патлумачыў рашэнне размесціць стэнды з выявай Іосіфа Сталіна неабходнасцю аб'ектыўнага падыходу да гісторыі.

Па словах мэра, ён не мае ілюзіяў адносна Сталіна і сталінізму. «Мне было шаснаццаць, калі памёр Сталін. Я ведаю гэты час не па чутках. Мяне западозрыць у любові да гэтага чалавека? Гэта проста немагчыма!», - падкрэсліў Лужкоў.

У той жа час мэр заклікаў не забываць пра тое, што ўсю вайну Сталін быў кіраўніком дзяржавы, перадае Lenta.ru. На яго думку, выкрэсліванне Сталіна з гісторыі падобнае на знос помніка Воіну-вызваліцелю ў Таліне. «Гэта ўсё рэчы аднаго кшталту - перапісванне, замазванне, выкрэсліванне. Я супраць гэтага», - заявіў Лужкоў.

На думку кіраўніка горада, удзельнікі палемікі адносна размяшчэння ў Маскве плакатаў са Сталіным раздзмуваюць маштаб праблемы. Паводле яго словаў, з дзвюх тысячаў розных элементаў святочнага афармлення Масквы толькі на дзесяці будзе партрэт Сталіна разам з іншымі маршаламі Перамогі.

Спрэчкі вакол плакатаў са Сталіным пачаліся ў сярэдзіне лютага. Дэпартамент па рэкламе ўрада Масквы апублікаваў свае планы па размяшчэнні ў горадзе інфармацыйных стэндаў да 65-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, у якіх фігуравала і выява Іосіфа Сталіна.

Гэтае рашэнне выклікала рэзкую крытыку з боку праваабаронцаў, якія ў адказ паабяцалі размесціць у Маскве плакаты і стэнды з інфармацыяй пра злачынствы Сталіна. У сваю чаргу ў аргкамітэце па падрыхтоўцы святкавання 65-годдзя Перамогі заявілі, што не плануюць выкарыстоўваць вобраз Сталіна падчас свята.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках