20 траўня 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Сікора: «Узначаліць зборную Беларусі падобна да самагубства»

7

Трэнер менскага «Дынама» Марэк Сікора заявіў, што пакуль не гатовы ўзначаліць зборную Беларусі.

«На гэтую тэму размаўлялі мімаходзь. Кіраўнікі «Дынама» правільна ацанілі сітуацыю. Пакуль валодаю недастатковай інфармацыяй пра беларускіх хакеістаў, каб брацца за зборную за месяц да старту чэмпіянату свету. Гэта было б падобна да самагубства. Спачатку трэба прыглядзецца, паказаць вынік з клубам, і калі ўсё складзецца паспяхова, вярнуцца да пытання», - лічыць Сікора, паведамляе "Прэсбол".

Марэк Сікора нарадзіўся ў 1948 годзе ў Чэхаславакіі. Нападаючы. Выступаў за «Дуклу» (Іглава) (1968—1970), «Шкоду» (Пльзень) (1971—1980). Чэмпіён Чэхаславакіі (1969, 1970). Чэмпіён Еўропы сярод юнакоў (U-19) (1968). Працаваў галоўным трэнерам «Шкоды» (Пльзень) (1990—1992, 1994—2000), «Тэслы» (Пардубіцэ) (1992—1993), «Энергіі» (Карлавы Вары) (2000—2003), «Металурга» (Магнітагорск) (2004—2005), маладзёжнай (U-20) і юнацкай (U-18) зборных Чэхіі (2005—2009), «Аўтамабіліста» (Екацярынбург) (2009—2010). Пад яго кіраўніцтвам магнітагорскі «Металург» стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Расеі (2004).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках