23 лiстапада 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі загінулых дэманстрантаў пікетуюць амбасаду Беларусі ў Бішкеку

4

Галоўнае іх патрабаванне - вярнуць «вінаватага ў смерці іх блізкіх» Курманбека Бакіева ў Кыргызтан.

Родныя і блізкія загінулых у красавіцкіх падзеях 12 траўня правядуць акцыю пратэсту ля будынка амбасады Беларусі ў Бішкеку.

Як паведаміла 11 траўня прадстаўніца ГА «Мекен шэйітэры» Нурыя Айдабасунава на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку, галоўнае іх патрабаванне - вярнуць «вінаватага ў смерці іх блізкіх Курманбека Бакіева ў Кыргызтан і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці».

«Таксама мы запатрабуем у Аляксандра Лукашэнкі папрасіць прабачэння перад народам Кыргызтана за тое, што ён назваў нас жабракамі», - сказала Айдабасунава.

Нагадаем, што збеглы экс-прэзідэнт Кыргызтана з моманту перавароту ў краіне хаваецца ў Беларусі. Палітычны прытулак яму быў дадзены па асабістым распараджэнні Лукашэнкі. Бакіеў са сваёй неафіцыйнай жонкай і дзецьмі жыве ў адной з рэзідэнцыяў беларускага кіраўніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках