24 снежня 2024, aўторак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бардзюжа: Прапанову Бакіева аб ўводзе войскаў лідэры АДКБ нават не абмяркоўвалі

13

Кіраўнікі дзяржаваў АДКБ не сталі разглядаць на нефармальным саміце, які прайшоў у Маскве, зварот экс-прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева.

У ім прапанавалася абмеркаваць магчымасць уводу ў рэспубліку міратворчых сілаў, паведаміў у сераду агенцтву «Інтэрфакс» генеральны сакратар Арганізацыі Мікалай Бардзюжа.

Прапанову Бакіева прывёз на сустрэчу Аляксандр Лукашэнка.

«Магу сказаць адназначна: пытанне аб задзейнічанні патэнцыялу АДКБ для вырашэння палітычных праблемаў Кыргызтана нават не абмяркоўвалася. Пазіцыя ўсіх дзяржаваў, што гэта ўнутраная справа Кыргызтана, гэта фактычна ўнутрыпалітычная барацьба. І вырашаць гэтую сітуацыю яны павінны самі сваімі сіламі, сваімі дзеяннямі, што сёння і ажыццяўляецца часовым урадам», - заявіў М.Бардзюжа.

Нефармальны саміт АДКБ прайшоў у Маскве 8 траўня.

Разам з тым, як адзначыў М.Бардзюжа, кіраўнікі краінаў АДКБ падтрымалі прапанову А.Лукашэнкі зафіксаваць у сумеснай заяве палажэнне аб тым, што ў Кыргызтане ўлада змянілася неканстытуцыйным шляхам.

«У нашай заяве АДКБ, якая прынятая ўсімі кіраўнікамі дзяржаваў, чорным па белым напісана, што ў Кыргызтане адбылася неканстытуцыйная змена ўлады», - сказаў генеральны сакратар Арганізацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках