24 снежня 2024, aўторак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Іваноў: Мытны саюз – не альтэрнатыва ўступлення ў СГА

1

Віцэ-прэм'ер РФ Сяргей Іваноў падчас свайго візіту ў Вашынгтон пацвердзіў жаданне Расеі ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА).

У прыватнасці, Сяргей Іваноў падкрэсліў: «Перамовы з Беларуссю і Казахстанам аб стварэнні Мытнага саюза не з'яўляюцца альтэрнатывай уступлення ў СГА. Гэта ўсяго толькі пытанне эканамічнай інтэграцыі ўнутры СНД». Ён таксама заклікаў да пашырэння гандлёвых сувязяў паміж Расеяй і ЗША, якія зараз нязначныя, у тым ліку і з-за дзеяння папраўкі Джэксана-Вэніка, якая была прынятая падчас «халоднай вайны», каб абмяжоўваць гандаль ЗША з краінамі сацыялістычнага блока, і функцыянуе дагэтуль. Сяргей Лаўроў заклікаў ЗША як мага хутчэй адмяніць гэтыя абмежаванні і прыбраць папраўку, якая перашкаджае нармальным гандлёвым стасункаў дзвюх краінаў, паведамляе «Российская газета».

Перамовы аб ўступленні Расеі ў СГА, якое дазволіла б бесперашкодна весці міжнародны гандаль, праходзяць даўно.

А ўлетку 2009 года Расея адмовілася ад самастойнага ўваходу ў СГА, заявіўшы, што згодная толькі на ўваходжанне ў складзе адзінай тэрыторыі краінаў Мытнага саюза (Расея, Беларусь, Казахстан). Паводле апошняй інфармацыі, хутчэй за ўсё, краіны-чальцы Мытнага саюза ўсёткі ўвойдуць у СГА неадначасова і патрабаванні для ўступлення да іх будуць рознымі.

Так, па словах першага віцэ-прэм'ера РФ Ігара Шувалава, перамовы Расеі аб ўступленні ў СГА плануецца скончыць да канца 2010 года, а Беларусь і Казахстан разлічваюць, што гэта здарыцца толькі ў 2011-2012 гг.

Гэта запатрабуе дадатковых пагадненняў краінаў Мытнага саюза адносна адзіных знешніх мытных тарыфаў, якія будуць абмяркоўвацца 5 ліпеня на сустрэчы прэзідэнтаў трох краінаў у Астане. А наступны этап перамоваў аб ўступленні Расеі ў СГА пройдзе 25 ліпеня ў Жэневе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках