25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай гасцініцы знайшлі цела латвійскага дэпутата

8
У менскай гасцініцы знайшлі цела латвійскага дэпутата

У Менску ў ноч з 18 на 19 траўня ў сваім нумары ў гасцініцы «Менск» памёр дэпутат латвійскага сойма (фракцыя «Цэнтр згоды») Аляксандр Голубаў.

Яго цела было знойдзенае раніцай 19 траўня, паведамілі БелаПАН у амбасадзе Латвіі ў Беларусі.

Голубаў прыбыў у Менск 16 траўня ў складзе дэлегацыі камісіі па замежных справах латвійскага парламента. Візіт дэлегацыі завяршыўся сёння, 19 траўня. Страшную знаходку зрабілі сябры камісіі, распавёў дэпутат Сейма Арціс Пабрыкс.

Паводле паведамлення БелаПАН, сёння ўвечары ў амбасаду павінны паступіць вынікі судова-медыцынскай экспертызы. Аднак радыё Mix FM ўжо зрабіла заяву, што смерць наступіла па натуральных прычынах.

Аляксандр Голубаў нарадзіўся 3 красавіка 1959 года, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Рыжскім медыцынскім інстытуце. Быў жанаты, меў двух сыноў. З'яўляўся дэпутатам Сейма з моманту аднаўлення незалежнасці Латвіі. На працягу 15 гадоў узначальваў групу сяброўства па супрацоўніцтве з «парламентам» Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках