25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узбуджаная крымінальная справа супраць былога начальніка ДАІ Бабруйска

14

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаваняў КДК па Магілёўскай вобласці ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да былога начальніка ДАІ Бабруйска.

Паводле дадзеных следства, падпалкоўнік браў грошы за станоўчае вырашэнне пытанняў па здаванні экзаменаў на атрыманне пасведчання кіроўцы катэгорыі «В». Кошт аднаго пасведчання складаў 200 даляраў, перадае «Ежедневник».

Так, у снежні 2009 года ён атрымаў 200 даляраў ад намесніка дырэктара аднаго ТДА, які хацеў паспяхова здаць экзамен на пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В» ў МРЭА АДАі Бабруйска. Але на бяду начальніка ДАІ хабарадавальнік звярнуўся з заявай у праваахоўныя органы. Пакуль ішла праверка, падпалкоўніка вызвалілі ад займанай пасады і прызначылі старэйшым інспектарам выканаўчай інспекцыі Бабруйскага ГУУС – прыглядаць за зэкамі. Аднак ужо праз месяц былы начальнік ДАІ, не чакаючы вынікаў праверкі, звольніўся з органаў унутраных справаў па ўласным жаданні, але гэта не выратавала яго ад крымінальнага пераследу.

УДФР КДК па Магілёўскай вобласці былому начальніку ДАІ інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.430 КК РБ (атрыманне хабару, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказную пасаду).

Вядзецца следства.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках