24 снежня 2024, aўторак, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэрвені прыплыве другі танкер з Венесуэлы

30

Другі танкер з венесуэльскай нафтай у аб'ёме каля 80 тысяч тон прыбудзе на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод у чэрвені.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам другі сакратар, загадчык аддзела гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва амбасады Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Марыя Элена Рохас, якая прымае ўдзел у VII Гомельскім эканамічным форуме, перадае БелТА.

Як паведамлялася, першая партыя вуглевадароднай сыравіны з Венесуэлы (80 тыс.т) была дастаўленая на Мазырскі НПЗ у пачатку траўня. Да цяперашняга часу яе перапрацоўка завершаная.

Пагадненне аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь было падпісанае ў сакавіку бягучага года. Агульны аб'ём яе паставак у гэтым годзе павінен скласці 4 млн.т. Прадукты, атрыманыя ў выніку перапрацоўкі венесуэльскай нафты, будуць сумесна рэалізоўвацца на еўрапейскім рынку. З гэтай мэтай плануецца стварыць сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства, у якім 75% акцый будзе належаць Венесуэле, 25% - Беларусі.

Закранаючы эканамічны форум, дыпламат адзначыла, што амбасада Венесуэлы ўпершыню ўдзельнічае ў такім мерапрыемстве на тэрыторыі Гомельскай вобласці. «Для нас гэта - азнаямленне з інвестыцыйнымі праектамі, якія можа прапанаваць рэгіён. Мы ўжо паспяхова супрацоўнічаем з «Беларуснафтай». Акрамя гэтага, нас цікавяць будаўнічыя праекты. Магчыма ўдзел у стварэнні сумесных вытворчасцяў», - падкрэсліла Марыя Элена Рохас.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках