28 лiстапада 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы аднавілі выяву сцяга, пад якім перамаглі пад Грунвальдам

27
Беларусы аднавілі выяву сцяга, пад якім перамаглі пад Грунвальдам

Цэнтрам кампазіцыі сцягоў вайсковых беларускіх адзінак заўсёды быў старажытны герб «Пагоня».

Мастак Мікола Купава і геральдыст Анатоль Цітоў аднавілі выяву сцяга, пад якім беларускія палкі перамаглі пад Грунвальдам.

Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аргкамітэта па святкаванні 660-годдзя з дня нараджэння Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (Дубровенскай) перамогі мастак і грамадскі дзеяч Мікола Купава.

Паводле яго словаў, пад такімі сцягамі беларускія палкі ваявалі пад Грунвальдам і дасягнулі славутай перамогі.

Як адзначыў Купава, цэнтрам кампазіцыі сцягоў вайсковых беларускіх адзінак заўсёды быў старажытны герб «Пагоня». Сцягі розных палкоў мелі нязначныя адрозненні ў дэталях ці афарбоўцы.

Класічны вайсковы сцяг з шоўку колеру кармін выкарыстоўваўся ў бітве пад Грунвальдам Ашмянскай, Віленскай і Лідскай харугвамі ВКЛ. На выяве «Пагоні» конь і вершнік — белага (срэбнага) колеры, крыж на шчыце вершніка — залаты, а збруя і шчыт рыцара — светла-блакітнага колеру з цёплым адценнем. Памер сцяга — 110х160 см.

У астатніх харугваў маюцца асаблівыя адрозненні. Так, на сцягу Мсціслаўскай харугвы гунька на кані аранжавая; на сцягу Аршанскага і Віцебскага палкоў — зялёная; на сцягах Берасцейскай, Ваўкавыскай, Слонімскай і Драгічынскай харугваў — вершнікі ў чорных даспехах; на сцягу Гарадзенскага палка — чорны конь і чорны вершнік; на сцягу Мазырскай харугвы — фон зялёны.

На адваротным баку сцягоў Берасцейскай і Віленскай харугваў — гарадскія гербы, атрыманыя ў канцы XIV стагоддзя па Магдэбургскім праве. Усе астатнія сцягі маюць з двух бакоў выяву «Пагоні».

Пад гэтымі рэканструяванымі сцягамі дэлегацыі з Беларусі возьмуць удзел у паездцы на Грунвальдскае поле 15—18 ліпеня, паведаміў Купава.

Ён падкрэсліў, што арганізатары святочных мерапрыемстваў з удзячнасцю прымуць любую спонсарскую дапамогу ад арганізацыяў і прыватных асобаў. Па пытаннях удзелу ў падрыхтоўцы і адзначэнні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі можна звяртацца па тэлефонах (8-029)5513236, (8-029)3352494, альбо пісаць на: dubrouna@gmail.com.

На рэпрадукцыі — узор сцягоў вайсковых фармаванняў земляў Вялікага княства Літоўскага 1410 года.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках