17 студзеня 2026, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амфетамін з Санкт-Пецярбурга перавозіўся ў Гомель у пакетах з-пад кавы (Фота)

3
Амфетамін з Санкт-Пецярбурга перавозіўся ў Гомель у пакетах з-пад кавы (Фота)

Савецкім РАУС Гомеля ўзбуджаная крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў (ч. 2 арт. 328 Крымінальнага кодэкса).

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, перакрыты канал пастаўкі псіхатропнага рэчыва амфетаміну ў Гомель. 23 траўня, прыкладна ў 15.45, у раёне завода «Гомсельмаш» быў затрыманы 26-гадовы непрацуючы гамяльчанін. Напярэдадні каля адной з крам ён сбыў 25-гадоваму мужчыну 2 палімерныя пакеты з амфетамінам агульнай масай больш за 82 грамы, піша БелаПАН.

Міліцыя ўстанавіла, што затрыманы прывозіў наркотыкі з Санкт-Пецярбурга. На працягу двух месяцаў праваахоўныя органы вялі працу па раскрыцці злачынства. Акрамя прададзенага амфетаміну, у лесе на ўскраіне Гомеля былі знойдзеныя два пакета з-пад кавы, у якіх знаходзіліся 11 скруткі з парашком агульнай вагай больш за 500 грамаў. Пры рэалізацыі ўсёй партыі спажыўцам сума выручкі магла дасягнуць 40 тысяч даляраў ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках