5 кастрычнiка 2024, Субота, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 ліпеня пошліны на аўтамабілі ў Беларусі не зменяцца

32

Пра гэта паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.

Па словах А.Шпілеўскага, пошліны на ўвоз у Беларусь аўтамабіляў для фізасобаў з 1 ліпеня застануцца на ранейшым узроўні, піша «Штодзённік».

«У нас падобныя пазіцыі з Казахстанам, але Расея настроеная на тое, каб увесці мытныя пошліны, якія існуюць у дачыненні да юрасобаў. Думаю, што гэтая праблема не вырашыцца з 1 ліпеня», - сказаў Аляксандр Шпілеўскі, перадае БЕЛТА.

Такім чынам, гэтае пытанне будзе аформленае ў якасці вынятку з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі. «Калі пра іншае не дамовімся», - дадаў старшыня ДМК.

Акрамя таго, хутчэй за ўсё, застанецца вынятак па нафце і нафтапрадуктах, бо расейскі бок не змяняе сваю пазіцыю ў гэтым пытанні, адзначыў Аляксандр Шпілеўскі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках