26 лiстапада 2024, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Малдовы рыхтуюцца аб'явіць Кампартыю па-за законам

12

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы, старшыня парламента Міхай Гімпу мае намер прапанаваць дэпутатам абвясціць Партыю камуністаў па-за законам.

Міхай Гімпу растлумачыў, што парламент Малдовы прыме рашэнне на падставе дакладу той самай камісіі па вывучэнні і ацэнцы таталітарнага камуністычнага рэжыму. Пра гэта Гімпу заявіў на прэс-канферэнцыі ў Кішынёве, піша Newsru.com.

Нагадаем, да прыходу да ўлады ліберальных сіл Камуністычная партыя кіравала Малдовай на працягу васьмі гадоў. Гэта была адзіная камуністычная сіла ў краінах былога СССР, якая здолела стаць кіруючай. У 2009 годзе яна прайграла парламенцкія выбары празаходніх сілам і пайшла ў апазыцыю. З тых часоў новыя ўлады давалі зразумець, што пачалі актыўную барацьбу з камуністычным мінулым і сапраўдным, для чаго была створана спецыяльная камісія.

Міхай Гімпу растлумачыў, што парламент Малдовы прыме рашэнне на падставе дакладу той самай камісіі па вывучэнні і ацэнцы таталітарнага камуністычнага рэжыму. В.а. прэзідэнта заявіў, што камунізм неабходна асудзіць, так як сёння грамадзяне краіны жывуць у галечы менавіта з-за камуністаў. Ён адзначыў таксама, што пад камуністычнымі сымбалямі сярпа і молата былі забітыя мільёны людзей ва ўсім былым СССР, іншыя прайшлі праз масавыя дэпартацыі і голад. Партыя ж камуністаў з'яўляецца пераемніцай таталітарнага камуністычнага рэжыму.

Раней паведамлялася, што ўлады Малдовы плануюць забараніць выкарыстанне ў краіне камуністычнай сімволікі - сярпа і молата. Як заявіў старшыня камісіі па вывучэнні і ацэнцы таталітарнага камуністычнага рэжыму ў рэспубліцы Георгій Кожокару, узначаленая ім камісія ў сваёй справаздачы асудзіць камуністычную сімволіку - серп і молат, лічачы, што «як сімвал яны былі беззваротна скампрамэтаваныя».

Па словах Кожокару, што кіруючая ім камісія разглядае перыяд з 1917г. па 1991г., але ў яе справаздачу таксама будзе ўваходзіць дадатак адносна "посткамуністычнай эпохі» да 2009г.

Таксама новыя ўлады не хаваюць сваёй антыпатыю не толькі да камунізму ўвогуле, але і канкрэтных дзеянняў партыі экс-прэзідэнта Уладзіміра Вароніна. Гімпу заявіў аб тым, што «ашуканскія, незаконныя» дзеянні былога кіраўніцтва Малдовы будуць расследаваныя ў законным парадку і атрымаюць адпаведныя ацэнкі з боку ўпаўнаважаных органаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках