23 лiстапада 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: «Выбары было б зручней правесці да Новага года»

54

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама не выключае правядзення прэзідэнцкіх выбараў восенню 2010 года.

Пра гэта Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН.

У адпаведнасці з заканадаўствам прэзідэнцкія выбары павінны быць прызначаныя не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга прэзідэнта. Такім чынам, крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў - 6 лютага 2011 года.

«Вядома, выбары было б зручней правесці да Новага года. Быў бы іншы настрой у грамадстве», - лічыць Лідзія Ярмошына.

Разам з тым старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэсліла, што з ёй адносна даты прэзідэнцкіх выбараў «ніхто не раіўся». «Дата прэзідэнцкіх выбараў - пытанне палітычнае. Але Цэнтрвыбаркам павінен разглядаць пытанне правядзення выбараў у тым ліку ў практычнай плоскасці. Мне б не хацелася ўжо ў верасні прыступаць да актыўнай працы, але я б з разуменнем паставілася да назначэння выбараў на восень», - сказала Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што прэзідэнцкія выбары прызначае парламент. З яе слоў, калі не праводзіць пазачарговых парламенцкіх сесій, то дата выбараў не можа быць прызначаная раней за кастрычнік (па законе 2 Кастрычніка пачынае працу восеньскія сесіі «парламента» - БелаПАН.).

На думку аналітыкаў, прызначэнне прэзыдэнцкіх выбараў восенню выгодна ўладам, бо зблытаюць карты палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Яны не выключаюць ўплыву эканамічных фактараў пры назначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў. На іх думку, пагаршэнне супрацоўніцтва з Расеяй можа прывесці да рэзкага падаражэння энерганосбітаў, а значыць, і росту коштаў у пачатку 2011 года. У такіх умовах рэйтынг Лукашэнка можа істотна знізіцца.

Варта адзначыць, што прэцэдэнт з прызначэннем прэзыдэнцкіх выбараў раней пакладзенага тэрміна ўжо меў месца. У 2006 годзе выбары прэзідэнта Беларусі павінны былі адбыцца летам, аднак іх дату перамясцілі на сакавік.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках