28 снежня 2024, Субота, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі настаўнікі, якія стайкуюць, захапілі студыю тэлебачання

4

Настаўнікі, якія стайкуюць, захапілі студыю дзяржаўнага тэлебачання Грэцыі NET, калі там павінна было пачацца інтэрв'ю з міністрам адукацыі краіны.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак увечары РИА «Новости» са спасылкай на афінскія тэлеканалы.

У будынку тэлецэнтра адбыліся сутыкненні паміж прыкладна 50 страйкоўцамі і паліцэйскім спецназам, сур'ёзна пацярпелых не было. Тэлеканал NET перапыніў перадачы і пачаў трансліраваць дакументальны фільм.

Як адзначае агенцтва, інцыдэнт у тэлестудыі завяршыўся паспяхова. Інтэрв'ю з міністрам выйшла ў эфір прыкладна на 1,5 гадзіны пазней чым было заплянавана.

Пры гэтым удзельнікі перадачы, уключаючы міністра, не згадалі пра інцыдэнт у эфіры.

Грэцкі ўрад асудзіў захоп страйкоўцамі-настаўнікамі студыі дзяржаўнага тэлебачання, заявіў у ноч на аўторак афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў Йоргос Петалоціс.

«Урад катэгарычна асуджае ўварванне ў будынак дзяржаўнага ТБ і радыё з боку групы настаўнікаў, якія паспрабавалі прадыктаваць перадачу патрэбных ім навін. Гэта не толькі парушэнне закона, але і спроба падавіць свабоду СМІ», - сказаў прадстаўнік ўрада.

Грэцкі ўрад плануе скараціць шэраг настаўнікаў, якія працуюць па часовых кантрактах.

Грэцыя абавязалася правесці жорсткія скарачэнні дзяржаўных расходаў у абмен на шматмільярдны пакет дапамогі ЕС і МВФ, які павінен дапамагчы краіне рэфінансаваць 300-мільярдную пазыку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках