20 траўня 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслан Салей будзе капітанам зборнай Беларусі на ЧС

1

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец аб'явіў склад каманды на чэмпіянат свету ў Германіі, які пачынаецца 7 траўня.

Абаронца «Каларада» Руслан Салей будзе капітанам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі. Пра гэта сёння абвясціў галоўны трэнер каманды Эдуард Занкавец, паведамляе SPORT.TUT.BY.

Ацэньваючы мінулы сезон, Салей адзначыў, што вялікую ролю ў гэтым годзе адыграла траўма спіны з-за якой ён прапусціў амаль увесь чэмпіянат. Нягледзячы на праблемы са здароўем абаронца гатовы да чэмпіянату свету. Салей таксама пракаментаваў частую змену трэнераў у зборнай.

«Ведаеце, за маю кар'еру ў НХЛ папрацаваў больш чым з дзесяткам трэнераў. Тым не менш, лічу, што пастаянная змена рулявых ні да чаго добрага не прыводзіць. Але зараз сітуацыя складваецца менавіта такім чынам. Хацеў бы адзначыць, што гульцы прыязджаюць гуляць за краіну, а не за трэнера», - заявіў Салей.

Руслан Салей пракаментаваў і магчымы пераход у склад менскага «Дынама».

«З часоў заяваў Уладзіміра Навумава ніякіх сур'ёзных перамоваў са мной не вялося. Зрэшты, нічога не выключана. У той меры, у якой не выключана наогул нічога на свеце»- адзначыў абаронца зборнай Беларусі.

Сёння ж галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занковец аб'явіў склад каманды на чэмпіянат свету ў Германіі, які пачынаецца 7 траўня.

У заяўку патрапілі:

Варатары: Андрэй Мезін, Віталь Коваль, Сяргей Шабанаў.

Абаронцы: Руслан Салей, Сяргей Коласаў, Уладзімір Дзянісаў, Аляксандр Макрыцкі, Віктар Касцючонак, Мікалай Стасенко, Аляксандр Радзінскі, Кірыл Гатовец.

Нападаючыя: Аляксей Угараў, Міхаіл Грабоўскі, Аляксей Калюжны, Дзмітрый Мялешка, Андрэй Стась, Сяргей Дзямагін, Андрэй Міхалёў, Міхаіл Стэфановіч, Яраслаў Чупрыс, Канстанцін Захараў, Яўген Кавыршын, Аляксандр Кулакоў.

Запасным форвардам зборнай будзе Арцём Сянькевіч.

Эдуард Занковец таксама пракаментаваў адмову ад вопытных Алега Антоненкі і Сяргея Задзеленава.

«На жаль, Антоненка траўміраваны. Спадзяюся, ён яшчэ дапаможа нашай зборнай на наступных чэмпіянатах свету. Што тычыцца Сяргея Заделенова, то ён добра адпрацаваў на зборы, але аказаўся недастаткова гатовы для траплення ў заяўку. Акрамя гэтага ў Заделенова ёсць праблемы з каленам», - адзначыў Занковец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках