23 снежня 2024, панядзелак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для рэнтабельнасці венесуэльская нафта павінна быць бясплатнай

9

Расейскія эксперты з Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі заяўляюць, што рэнтабельнасць паставак нафты з Венесуэлы ў Беларусь выглядае даволі сумніўна.

Па словах аналітыка Ігара Юшкова, калі Уга Чавес «будзе пастаўляць нафту бясплатна, і Беларусь будзе аплачваць толькі транзіт, дык тады гэты праект будзе рэнтабельным».

Эксперт адзначае, што з'яўленне звестак пра кошт на ўкраінскі транзіт не ўнесла яснасці ў пытанне вызначэння кошту венесуэльскай нафты для Беларусі, паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на ИА «Regnum».

«З'яўленне звестак пра кошт на ўкраінскі транзіт, вядома, неяк карэктуе дадзеныя, але першапачаткова нам варта засноўвацца на самым кошце продажу. Венесуэла не абвесціла кошту нафты, якую яна прадае беларусам. Мы ведаем, што Уга Чавес вызначае кошт фактычна сваім асабістым рашэннем, і для шмат якіх краінаў, напрыклад, для Кубы і Нікарагуа, частка венесуэльскай нафты пастаўлялася бясплатна», - адзначыў Ігар Юшкоў.

Канчатковы ж кошт, на думку аналітыка, стане вядомы толькі тады, калі Беларусь перапрацуе пробную партыю венесуэльскай нафты, якая зараз паступае на Мазырскі НПЗ. Акрамя таго, на яе паўплывае і магчымае падаванне Украінай для транспартавання трубаправода «Адэса-Броды», аднак гэта наўрад ці адбудзецца, мяркуе эксперт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках