24 снежня 2024, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца папрасіла адправіць Лукашэнку да псіхіятра (Абноўлена)

37

Пасля затрымання міліцыяй праваабаронцы Кацярыне Садоўскай стала дрэнна – ёй выклікалі ў аддзяленне «хуткую дапамогу».

Кацярына Садоўская прыйшла 6 траўня ў Вярхоўны суд на абвяшчэнне прысуду палітвязням Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку разам з дзесяткамі іншых праваабаронцаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў. Жанчына прыйшла да Вярхоўнага суда з маленькім плакатам, на якім было напісана «Патрабую псіхіятрычнага агляду Аляксандра Лукашэнкі».

Як паведаміла сайту charter97.org праваабаронца Раіса Міхайлоўская, Садоўскую арыштавалі і адвезлі ў Ленінскі РУУС Менска. Там жанчыне стала дрэнна, і ёй выклікалі «хуткую дапамогу».

Садоўскую, якая нядаўна перанесла аперацыю, павезлі з міліцыі ў шпіталь. Пытанне аб яе прыцягненні да адказнасці будзе вырашацца пазней.

Нагадаем, што ў Ленінскім РУУС знаходзіліся таксама іншыя затрыманыя пасля суду апазіцыянеры - Аляксандр Казулін, Артур Фінькевіч, Мікалай Дземідзенка, Аляксандр Макаеў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках