25 снежня 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастару царквы «Новае жыццё» пагражае турма «за псаванне земляў»

14

6 траўня да будынка царквы прыбылі больш за 10 чыноўнікаў на чале са старшынёй Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Пастару менскай царквы «Новае жыццё» рэлігійнага аб'яднання супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Вячаславу Ганчарэнку пагражае турэмнае зняволенне за псаванне земляў. Пра гэта паведаміў БелаПАН юрыст супольнасці Сяргей Луканін.

Паводле яго словаў, 6 траўня да будынка царквы прыбылі больш за 10 чыноўнікаў на чале са старшынём Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандрам Баравіковым. Раней прадстаўнікі прыродаахоўнага ведамства прад'явілі пазоў супольнасці на суму звыш за 249 млн рублёў нібыта за забруджванне тэрыторыі царквы нафтапрадуктамі, сказаў юрыст. Паводле яго словаў, уладкаванне газона для дзіцячай пляцоўкі ля будынка царквы чыноўнікі расцанілі як «псаванне верхняга ўрадлівага слоя зямлі». «Акрамя таго, супольнасць абвінавацілі ва ўладкаванні аўтамабільнай стаянкі і пад'язной дарогі. Зрабіўшы замеры тэрыторыі, тыя, хто прыбыў, сышлі не склаўшы ніякіх актаў», - адзначыў Луканін.

Чыноўнікі, працягнуў юрыст царквы, ніяк не рэагавалі на довады аб тым, што аўтастаянка і дарога існавалі на гэтым месцы задоўга да набыцця супольнасцю будынка былога кароўніка ў калгаса імя Калініна. «Усе гэтыя довады Баравікоў прапанаваў нам выказаць у судзе. Адкідаючы абвінавачванні ў прадузятасці, чыноўнік паведаміў, што царква не адзіная юрыдычная асоба, да якой мае прэтэнзіі экалагічнае ведамства. У якасці прыкладу старшыня камітэта назваў Менскі маторны завод, да якога за псаванне земляў прад'яўлены пазоў на суму 15 млн рублёў. Аднак Баравікоў ніяк не патлумачыў, якім чынам царква магла нанесці прыродзе шкоду амаль у 17 разоў большую, чым цэлае прадпрыемства», - сказаў Луканін.

Паводле яго словаў, у канцы гутаркі Баравікоў параіў падумаць, якім пакараннем у адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь можа пагражаць псаванне земляў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Паводле артыкула 249 КК псаванне земляў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў. «Такім чынам, царкву чакаюць некалькі судовых працэсаў, першы з якіх распачнецца 12 траўня», - сказаў юрыст.

У пазначаную дату ў гаспадарчым судзе Менска распачнецца разгляд справы аб спагнанні звыш за 249 млн рублёў з царквы «Новае жыццё», узбуджанай па пазове камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У канцы мінулага года супрацоўнікі камітэта выявілі сляды нафтапрадуктаў у пробах, узятых на праезжай частцы дарогі ля будынка царквы, і інтэрпрэтавалі гэта як забруджванне навакольнага асяроддзя. Як сцвярджае Луканін, пры адборы спробаў грунта не прысутнічалі панятыя і прадстаўнікі супольнасці. Тэрыторыя вакол царквы раней выкарыстоўвалася калгасам імя Калініна для сельгасвытворчасці, а затым на ёй размяшчалася несанкцыянаваная звалка прамысловых адыходаў з рэшткамі і рухавікамі аўтамабіляў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках