23 снежня 2024, панядзелак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: «Мне не важна, што сказаў суд, важна, што думаюць людзі»

11

Палітвязні, суд над якімі прайшоў 6 траўня ў Менску, называюць справу сфабрыкаванай. Праваабаронцы заклікаюць службовых асобаў сысці ў адстаўку.

Для большасці з назіральнікаў прысуд, які прагучаў у Вярхоўным судзе па так званай «тэрарыстычнай справе», стаў нечаканасцю. Што думаюць пра прысуд самі падсудныя, абвінаваўца і адвакаты асуджаных? Пра гэтага пасля судовага прысуду «Радыё Свабода».

«Мне не важна, што скажа суд, важна, што думаюць людзі», -- заявіў Мікалай Аўтуховіч.

Тым часам з залы данеслася: «Вы нашыя героі!»

Асуджаны Уладзімір Асіпенка, у сваю чаргу, заявіў: «Што тут казаць - сфабрыкаваная справа».

Праваабаронца Алег Воўчак лічыць, што пасля гэтага прысуду павінны сысці ў адстаўку кіраўнікі пракуратуры і міністэрства ўнутраных справаў, якія падрыхтавалі справу, што не вытрымала праверкі ў судзе.

«Калі б загадалі засудзіць за тэрарызм, дык засудзілі б. Таму не думаю, што тут вялікая заслуга суддзі. Было адразу відавочна, што іх няма за што судзіць. Проста гэта яшчэ адна палітычная акцыя. Каб не ствараць напружанасці ў грамадстве», -- адзначыў праваабаронца.

Прадстаўнік пракуратуры Эльдар Сафараў пасля прысуду адразу пакінуў залу, узяць у яго каментар не атрымалася.

Нагадаем, што арыштаваны ў лютым 2009 года Мікалай Аўтуховіч прысуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строга рэжыму, Уладзімір Асіпенка — да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

З абвінавачваных былі знятыя шэраг абвінавачванняў – у падрыхтоўцы тэракту супраць былога старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, у замаху на былога намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменку. Даказанае толькі назіранне з мэтай пошуку кампрамату. Суд прызнаў, што палітвязні не здзяйснялі грамадска небяспечныя дзеянні. Знятыя таксама абвінавачванні адносна падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РУУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках