25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйскаму сябру дыктатара пагражае 10 гадоў турмы

14

Экс-кіраўнік аўстрыйскага НАК і кіраўнік Casinos Austria Леа Вальнэр быў выкліканы на чарговы допыт у пракуратуру.

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на аўстрыйскія СМІ, калі фінансавыя махінацыі Леа Вальнэра атрымаецца даказаць, яму могуць пагражаць 10 гадоў зняволення. Акрамя датычнасці да стварэння сакрэтнага рахунку Алімпійскага нацыянальнага камітэта Аўстрыі, з якога ў 2002 годзе аплачваліся тырольскія вакацыі беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і яго світы, Леа Вальнэру інкрымінуюцца і іншыя незаконныя грашовыя аперацыі.

Сярод іх — абвяшчэнне банкрутам аб’яднання па падтрымцы Алімпійскіх гульняў — 2014. Як вядома, Зальцбург падаваў адпаведную заяўку на правядзенне зімовай Алімпіяды, аднак у выніку перамог расейскі горад Сочы. Як сведчыць аўстрыйскі журналіст і спартовы экспэрт Эрвін Рот, менавіта Вальнэр як функцыянер НАК аддаў загад распусціць аб'яднанне ў выніку яго банкруцтва. Рахункі на вялікія сумы (сотні тысячаў еўра) дагэтуль застаюцца неаплачанымі. Паводле Рота, Вальнэр, хутчэй за ўсё, наўмысна занізіў памеры актываў аб’яднання па садзейнічанні Алімпіядзе.

Аўстрыйскія назіральнікі мяркуюць, што скандал вакол «чорнай касы» НАК набірае абароты.

Сёлета Эрвін Рот апублікаваў у вядучых СМІ падрабязнасці адпачынку Аляксандра Лукашэнкі і яго світы ў Альпах у 2002 годзе, якія шакавалі. Гэты ваяж, у якім разам з беларускім кіраўніком прынялі ўдзел яго сыны Віктар і Дзмітры, а таксама Уладзімір Канаплёў, Ірына Абельская (якую называюць маці малодшага сына Лукашэнкі – Колі), Галіна Жураўкова, Уладзімір Макей, Наталля Пяткевіч і іншыя, адбыўся на запрашэнне тагачаснага старшыні аўстрыйскага Нацыянальнага алімпійскага камітэта, уладальніка сеткі казіно Леа Вальнэра. Паводле фінансавых дакументаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні пракуратуры, выдаткі на вакацыі Лукашэнкі толькі з аўстрыйскага боку склалі самае малое 200 тысячаў еўра. Аплата праводзілася праз «чорную бухгалтэрыю» ці таемны рахунак аўстрыйскага НАК.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках