2 траўня 2024, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску супрацоўнік ДАІ абстраляў парушальніка

29

Падчас уцёкаў кіроўца пратараніў два аўтамабілі, а на адным са светлафораў выехаў на тратуар і збіў жанчыну.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік прэс-службы менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Аўтамабіль «Лянча» супрацоўнікі ДАІ заўважылі, калі ён праехаў на чырвонае святло на скрыжаванні Ракасоўскага і Ванеева. Парушальнік спыніўся на наступным светлафоры, бо перад ім стаяў шэраг машынаў. Але пасля таго, як да аўто падышоў інспектар ДАІ, кіроўца заехаў на тратуар і паехаў далей. Машына ДАІ пачала пераслед. Хаваючыся ад пагоні, парушальнік ледзь не забіў інспектара, які выйшаў на праезную частку і спрабаваў спыніць яго.

Падчас уцёкаў кіроўца «Лянчы» пратараніў два аўтамабіля, а на адным са светлафораў выехаў на тратуар і збіў жанчыну, распавёў Ластоўскі.

«Супрацоўнік ДАІ прыняў рашэнне выкарыстаць табельную зброю, каб спыніць транспартны сродак, паколькі інакш спыніць яго было немагчыма», - адзначыў Ластоўскі.

Інспектар зрабіў 8 стрэлаў і прабіў заднія колы, але машына не спынілася і павярнула на вуліцу Малініна. Ужо там інспектар на службовым аўто падрэзаў «Лянчу» і прыціснуў да ўзбочыны дарогі.

Кіраваў аўтамабілем раней асуджаны за грабеж 39-гадовы мужчына. Як паказаў аналіз крыві, ён быў п'яны (2,23 праміле). Парушальнік яшчэ ў 2008 годзе быў пазбаўлены правоў кіроўцы за кіраванне ў п'яным выглядзе. Каб пакатацца ў гэты раз, аўтамабіль ён угнаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках