23 снежня 2024, панядзелак, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абвясціла Лукашэнку чарговую газавую вайну

151
Расея абвясціла Лукашэнку чарговую газавую вайну

Расейскі бок даў уладам Беларусі пяць дзён для таго, каб вызначыцца з аплатай доўгу за расейскі газ.

Пры гэтым умовы кантракту з Менскам дазваляюць «Газпраму» скараціць пастаўкі газу краіне прапарцыйна доўгу, які ўтварыўся, паведамляе РІА «Новости».

«У адпаведнасці з умовамі кантракту, у нас ёсць усе падставы скараціць аб'ём пастаўкі газу ў Беларусь прапарцыйна запазычанасці перад Газпрамам», - сказаў кіраўнік ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевем у загараднай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.

«Давайце тады так зробім: з улікам таго, што мы з Беларуссю ўзаемадзейнічаем у партнёрскім ключы, дамо пяцідзённы тэрмін для нашых калегаў для таго, каб яны вызначыліся, як паводзіць сябе далей», - сказаў Мядзведзеў.

«Вы выйдзеце на кіраўнікоў адпаведных беларускіх структураў, якія гэтым пытаннем займаюцца, і прапануеце ім у найкарацейшыя тэрміны пагасіць запазычанасць», - даручыў Мядзведзеў Мілеру.

«Калі гэтага зроблена не будзе, тады прыйдзецца ўжываць строгія меры», - падкрэсліў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пытанне аб ліквідацыі запазычанасці беларускага боку перад «Газпрамам» за газ ён абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Мядзведзеў адзначыў, што запазычанасць перад «Газпрамам» па разліках за газ сёлета складае каля 200 мільёнаў даляраў.

«Беларусь у аднабаковым парадку працягвае плаціць за газ па кошце 2009 года», - адзначыў Мілер.

Ён нагадаў, што ад «Газпрама» у адрас беларускіх калегаў былі накіраваныя два афіцыйныя лісты. «Мы не атрымалі адказ па сутнасці, калі будзе пагашаная запазычанасць», - падкрэсліў ён.

«Я размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам, ён сказаў, што гэта (сітуацыя з запазычанасцю) вызначаецца цяжкім фінансавым становішчам, але, калі шчыра, зараз усім цяжка, і ў «Газпрама» шмат праблемаў», - сказаў, у сваю чаргу, Мядзведзеў.

«Таму, на жаль, гэта недастатковае тлумачэнне», - заявіў прэзідэнт РФ.

Кіраўнік «Газпрама» адзначыў, што ў Беларусі ёсць сродкі для аплаты доўга. Мілер паведаміў, што аб'ём набытых акцыяў «Белтрансгаза» на суму 2,5 мільярда даляраў быў накіраваны «на кампенсацыю падвышэння кошту на газ».

«Газпрам сёлета цалкам аплаціў 50-адсоткавую долю «Белтрансгаза», і сёлета быў апошні транш аплачаны ў памеры 12,5% на суму 625 мільёнаў даляраў», - сказаў ён.

«Так што беларускі бок сёлета атрымаў у поўным аб'ёме грошы з боку «Газпрама» за пакет акцыяў «Белтрансгаза» і мае фінансавыя рэсурсы для аплаты расейскага газу ў адпаведнасці з умовамі кантракту аб падвышэнні кошту на газ у 2010 годзе», - заявіў кіраўнік кампаніі.

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках