23 снежня 2024, панядзелак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ананімныя Wi-Fi пункты апынуліся па-за законам

39

Новыя правілы абавязваюць карыстальнікаў Wi-Fi і хатніх сетак прад'яўляць пашпарт.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка падпісаў пастанову ўрада №646 «Аб унясенні зменаў і дадаткаў у Правілы аказання паслугаў электрасувязі», паведамляе Electroname.com.

У адным з пунктаў пастановы сказана, што «аказанне паслугаў перадачы дадзеных і тэлематычных паслугаў у пунктах калектыўнага карыстання робіцца пасля ідэнтыфікацыі карыстальніка шляхам ажыццяўлення ўліку яго персанальных дадзеных (імя, імя па бацьку, прозвішча, від і нумар дакумента, які дазваляе ідэнтыфікаваць асобу яго ўладальніка, найменне органа, які яго выдаў)». Пастанова набыла сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, гэта значыць яшчэ паўтары месяцы таму.

Указ №60 дае наступнае вызначэнне тэрміну «пункт калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі» - гэта кампутарныя клубы, інтэрнэт-кавярні, хатнія сеткі, іншыя месцы, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў да сеткі Інтэрнэт. Іншымі словамі, новыя Правілы аказання паслугаў электрасувязі ўжо зараз абавязваюць карыстальнікаў Wi-Fi і хатніх сетак прад'яўляць пашпарт, а пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслугаў - ідэнтыфікаваць карыстальніка і захоўваць гэтыя дадзеныя.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках