23 снежня 2024, панядзелак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь не здаецца: акцыі салідарнасці ў Менску (Фота)

7

16 чэрвеня ў Менску прайшлі акцыі з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі. Ёсць затрыманыя.

Акцыі салідарнасці прайшлі ў розных раёнах Менска. Каля станцыі метро «Аўтазаводская» актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі пікет у памяць пра зніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Яны разгарнулі транспарант з надпісам «Мы памятаем» і сталі ў жывы ланцуг з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

У цэнтры горада, уздоўж праспектаў Пераможцаў, Незалежнасці і Машэрава, а таксама на набярэжнай ракі Свіслач актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» размясцілі таблічкі з партрэтамі палітвязня Мікалая Аўтуховіча і лічбай «16». У парках Горкага і Янкі Купалы маладыя людзі раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў.

Яшчэ адна акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла ў Малінаўцы каля гіпермаркета «Прастор».

Не абышлося без затрыманняў. Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і Андрэя Іллюшына затрымалі на праспекце Незалежнасці. Каля гадзіны яны правялі ў аўтазаку, пасля чаго маладых людзей вызвалілі без тлумачэння прычынаў затрымання.

У Віцебску Ірына Пятрова і Канстанцін Іваноў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў раёне плошчы Перамогі за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра палітвязняў. Іх даставілі ў РУУС Першамайскага раёна і склалі пратаколы па артыкуле 21.14, частка 2. Пратакол складзены старэйшым інспектарам Яўгенам Хадзьковым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках