26 снежня 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеў ізноў знік

27

Былы прэзідэнт Кыргызстана, магчыма, пакінуў Беларусь і накіраваўся ў горад Ош.

Па звестках карэспандэнтаў «Радыё Свабода» у кіргізскім горадзе Ош, там ідуць размовы пра хуткае з'яўленне Бакіева. Паводле мясцовых крыніцаў, Бакіеў вылецеў з Менска і накіроўваецца ў гэты рэгіён Сярэдняй Азіі, дзе зараз адбываюцца пагромы і сутыкненні на этнічнай глебе. Паводле дадзеных Службы нацбяспекі Кыргызстана, да іх арганізацыі можа быць датычнае асяроддзе Бакіева.

На аўторак, 22 чэрвеня, на запрашэнне экс-прэзідэнта, была прызначаная сустрэча ў яго менскай загараднай рэзідэнцыі з групай журналістаў. На сустрэчу быў запрошаны і карэспандэнт «Свабоды».

21 чэрвеня раніцай рэдакцыя паведаміла Бакіеву папярэднія пытанні. Аднак у гэты ж дзень у другой палове дня, пасля атрымання першых звестак з Оша, журналісты звязваліся з аховай Бакіева, каб пацвердзіць запланаваную на аўторак сустрэчу.

Але журналістам паведамілі, што сустрэча адкладаецца: быццам бы распрацоўваецца іншы сцэнар сустрэчы і неабходна сачыць за паведамленнямі нацыянальнага прэс-цэнтра.

Іншыя прычыны названыя не былі.

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Рашэнне пра падаванне яму палітычнага прытулку прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Гэта выклікала пратэсты з боку новых уладаў Кыргызтана, а таксама сваякоў загінулых дэманстрантаў, страляць па якіх аддаў загад Бакіеў. Ля амбасады Беларусі ў Бішкеку ўвесь час праходзяць пікеты. Новыя ўлады Кыргызстана патрабуюць экстрадыраваць Бакіева на радзіму, аднак беларускія ўлады адмаўляюцца.

Вядома, што Бакіеў разам з адной са сваіх неафіцыйных жонак і дзецьмі пражывае ў рэзідэнцыі Лукашэнкі – у Драздах ці ў Бярэзінскім запаведніку.

Генеральная пракуратура Беларусі прыняла рашэнне не выдаваць Курманбека Бакіева кіргізскаму боку.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках