26 лiстапада 2024, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыган прысуджаны да 8 гадоў турмы

28

Былы кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менска абвінавачваўся ў хабарніцтве.

«Сёння ў Менскім абласным судзе быў абвешчаны прысуд экс- кіраўніку Кастрычніцкага раёна Менска Міхаілу Цыгану. Ён прысуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак у праваахоўных органах.

Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабару, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на Генпракуратуру, дзяржабвінаваўца прасіў суд прызначыць Цыгану 9 гадоў пазбаўлення волі.

15 студзеня 2010 года крымінальная справа ў дачыненні да М.Цыгана была накіраваная ў суд.

Органам папярэдняга расследавання М.Цыган абвінавачваўся «у неаднаразовым атрыманні хабараў у выглядзе грошай, матэрыяльных каштоўнасцяў і падаванні паслугаў маёмаснага характару, а таксама ў здзяйсненні шэрагу іншых злачынстваў», - паведамілі ў Генпракуратуры.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках